У гімназіі імя Янкі Купалы у 15-ты раз прайшлі «Купалаўскія чытанні». 21 лютага, калі Беларусь святкуе Дзень роднай мовы, гімназія ў чарговы раз гасцінна адчыніла дзверы для ўдзельнікаў і гасцей абласнога конкурсу.
Прыемна, што колькасць маладых людзей, неабыякавых да роднай мовы, з кожным годам павялічваецца! А папулярызацыю беларускай літаратуры і культуры штогод падтрымліваюць прадстаўнікі ўсіх раёнаў Гомельшчыны. У гэтым годзе ў конкурсе прымала ўдзел больш за 700 вучняў. Для ўзнагароджання падрыхтавана звыш за трыста дыпломаў рознай вартасці.
У сёлетніх Купалаўскіх чытаннях прымали ўдзел установы адукацыі з чатырнаццаці раёнаў Гомельскай вобласці і Гомеля, а таксама вучні Сеніцкай сярэдняй школы імя Я.Купалы Мінскага раёна.
