У гэтыя дні мы адзначаем юбілей двух выдатных творцаў, таленавітых сыноў нашай Радзімы, народных пісьменнікаў — Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Больш за трыццаць гадоў наш тэатр з гонарам носіць імя Івана Паўлавіча Мележа, самага вядомага палешука, пісьменніка, драматурга, публіцыста, аўтара трылогіі «Палеская хроніка», якую склалі раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». «Палеская хроніка» — наша нацыянальная скарбніца і эпапея народнага жыцця пераломных 20–30-х гадоў мінулага стагоддзя.
