Родная мова жыве тады, калі на ёй размаўляюць. А яшчэ — калі яе чуюць у вершах, песнях і шчырых словах.
Маладзежнае крыло Мазырская районнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын запрашае ўсіх далучыцца да простага і шчырага чэленджа «Гучанне сэрца», які пачаўся наперадні Дня роднай мовы. Умовы вельмі простыя: вывучы свой любімы верш на беларускай мове (або ўспомні той, што ўжо ведаеш). Запішы відэа, як ты чытаеш яго. Выкладзі відэа ў Instagram з хэштэгам #ГучаннеСэрца_БСЖ.
Няважна, колькі табе гадоў і дзе ты жывеш. Калі ў тваім сэрцы ёсць месца для роднага слова — далучайся!
