С Новым Годом!
Телеканал Мозырь

Сегодня:

м/с

% влажности

Ночью:

м/с

% влажности

Завтра:

м/с

% влажности

 
Рубрика: Новости

Касцюмы, музыка, калядныя і шчадроўныя песні – да аднаўлення нацыянальных традыцый вучні пятай школы падышлі сур’ёзна i завiталi на гарадскія прадпрыемствы

Для супрацоўнікаў тэлеканала з’яўленне калядоўшчыкаў стала нечаканасцю. Касцюмы, музыка, калядныя і шчадроўныя песні – да аднаўлення нацыянальных традыцый вучні пятай школы падышлі сур’ёзна.
Не абышлося і без абавязковага ваджэння казы. Для нашых продкаў гэтая жывёла была сімвалам дабрабыту і багатага ўраджаю. Таму паскакаць у танцы с казой лічылася добрай прыкметай.
У самым разгары забавы калядная каза “памірае”. Але “ажывае”, атрымаўшы пачастунак. У народнай культуры гэта сімвалізавала хуткае абуджэнне прыроды пасля халоднай зімы.
Наведалі калядоўшчыкі з пятай школы і іншыя гарадскія прадпрыемствы. “Вадаканал”, “Райжылкамгас”, “Завод жалезабетонных вырабаў”. І паўсюль жадалі працоўным калектывам добрага здароўя і поспеху.
Развітваліся калядоўшчыкі вясёлымі песнямі. Юныя артысты атрымалі свой заслужаны пачастунак. А работнікі тэлеканала – зарад добрага настрою. Валянцін Бойка, Вячаслаў Перасыпкін.