С Новым Годом!
Телеканал Мозырь

Сегодня:

м/с

% влажности

Ночью:

м/с

% влажности

Завтра:

м/с

% влажности

 
Рубрика: Новости

Дзень роднай мовы

 Гісторыя Міжнароднага дня роднай мовы пачалася з ўніверсітэцкіх аўдыторый. А, дакладней кажучы, са студэнцкіх хваляванняў. 21 лютага 1952 года ва Усходнім Пакістане – цяпер гэта незалежная дзяржава Бангладэш – ў сутыкненнях з паліцыяй загінулі пяцёра студэнтаў. З ліку тых, што дамагаліся прызнання бенгальскай мовы ў якасці дзяржаўнай. Прайшло паўстагоддзя – і цяпер Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць ва ўсім свеце. Адзначылі яго і ў Мазырскім педагагічным універсітэце імя Івана Шамякіна.
Студэнты-філолагі па традыцыі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю. Каб яшчэ раз нагадаць прысутным аб становішчы беларускай мовы ў грамадстве. У межах Мазыра менавіта філфак застаецца адным з яе асяродкаў.
Кажа Людміла Ісмайлава, дэкан філалагічнага факультэта МДПУ ім. І. Шамякіна: “Дзень роднай мовы мы лічым сваім прафесійным святам. На нашым факультэце выкладанне беларускай мовы ідзе ўжо 70 гадоў. І зараз выкладчыкі факультэта шукаюць магчымасці, каб адкрыць новыя беларускамоўныя спецыяльнасцi”.
Пакуль выкладанне ў гарадскіх установах адукацыі вядзецца пераважна па-руску. А мова, якая фармальна з’яўляецца роднай, даецца многім вучням з цяжкасцю.
Кажа Наталля Вегера, настаўнік беларускай мовы Гімназіі ім. Я. Купалы:
“У наш час дзецям вывучаць беларускую мову вельмі складана. Часта яны не ведаюць значэння звычайных беларускіх слоў, якія нашаму пакаленню заўсёды былі зразумелымi”.
Але і моладзь таксама задумваецца над лёсам нацыянальнай мовы. Сярод неабыякавых – Генадзь Калацэй. З нагоды свята ён падрыхтаваў навуковае даследаванне. У ім спалучыліся лінгвістыка, гісторыя і ацыялогія.
Кажа Генадзь Калацэй, вучань 11 “Б” класа Гімназіі імя Я.Купалы: “У выніку нашага даследавання мы высветлілі, што большасць вучняў не цікавіцца лёсам беларускай мовы, не чытае беларускіх выданняў. Але парадокс у тым, што большасць з іх лічыць беларускую мову сваёй роднай”.
Сфера ўжывання беларускай мовы няўхільна звужаецца. Нават у параўнанні з савецкім часам. Калі ў 70-м годзе па-беларуску выдавалася 37 адсоткаў кніг, то цяпер – менш за 10 ад агульнага тыражу. Чытачы таксама аддаюць перавагу рускамоўнай літаратуры.
Кажа Ганна Булаш, бібліятэкар: “На данный момент белорусскоязычная литература составляет 40 % от всех выдаваемых читателям книг».
На першы погляд, лічба аптымістычная. Але пераважную большасць з гэтых кніг складае літаратура навучальная. А “для душы” чытачы часцей выбіраюць кнігі на рускай. Беларуская мова папулярнасцю не карыстаецца. Прычыны гэтай з’явы мазыране тлумачаць па-рознаму.
Разнастайных прычын – сацыяльных і гістарычных – можна знайсці безліч. Адно відавочна: адраджэнне беларускай мовы патрабуе дзяржаўнай падрымкі. Яна прадугледжана урадавай праграмай на 2011 – 2015 гг. Але поспех любой дзяржпраграмы залежыць і ад пазіцыі жыхароў краіны.
На дадзены момант толькі палова жыхароў нашай краіны называе беларускую мову роднай. Пра гэта сведчаць вынікі апошняга перапісу насельніцтва. Але пры гэтым кожны пяты апытаны заявіў, што размаўляе па-беларуску дома. Аднак на вуліцах і ў грамадскіх месцах беларускую мову дагэтуль сустракаецца толькі на асобных шыльдах і ўказальніках. Падобная сітуацыя стала адной з прычын таго, што беларуская мова трапіла ў Чырвоную кнігу ЮНЕСКА.